Rust
Rust | |
---|---|
Семантыка | мультыпарадыгмавая |
З’явілася ў | 2006[1][2] |
Аўтар(ы) | Грэйдан Хор[d] |
Пашырэнне файлаў | .rs, .rlib |
Тыпізацыя даных | афінная, выведзеная, намінальная, статычная, строгая |
Зведала ўплыў | Alef[d][3], C++[3], C#[3], Cyclone[d][3], Erlang[3], Haskell[3], Limbo[d][3], Newsqueak[d][3], OCaml[d][3], Ruby[3], Scheme[3], Standard ML[d][3] і Swift[3] |
Паўплывала на | Idris, Swift, Zig |
Ліцэнзія | Apache Software License 2.0[d][4][5] і ліцэнзія MIT[d][4][5] |
Сайт | rust-lang.org |
Rust (Ра́ст, ад англ.: rust — іржа) — мультыпарадыгмавая кампіляваная мова праграмавання агульнага прызначэння, якая забяспечвае прадукцыйнасць, паралелізм і бяспеку тыпаў. Rust можа спаборнічаць па хуткасці і магчымасцях з C/C++[6], аднак дае вялікую бяспеку пры працы з памяццю. Кіраванне памяццю ажыццяўляецца без выкарыстання зборшчыка смецця або падліку спасылак, прысутных у іншых мовах; Rust адсочвае час жыцця ўсіх спасылак у праграме падчас кампіляцыі. Rust выкарыстоўваецца для сістэмнага праграмавання, у прыватнасці, разглядаецца як перспектыўная мова для распрацоўкі ядраў аперацыйных сістэм[7]. Таксама прапануе функцыі высокага ўзроўню, напрыклад, некаторыя канструкцыі функцыянальнага і аб’ектна-арыентаванага праграмавання.
Распрацоўшчык праграмнага забеспячэння Грэйдан Хор пачаў ствараць Rust як уласны праект падчас працы ў Mozilla Research у 2006 годзе. Mozilla пачала афіцыйна спансаваць праект у 2009 годзе. Першая стабільная версія (1.0) выйшла 15 мая 2015 года, пасля чаго новыя версіі выходзяць раз на 6 тыдняў.
У лютым 2021 года пяць кампаній-заснавальнікаў — AWS, Huawei, Google, Microsoft і Mozilla — абвясцілі аб стварэнні некамерцыйнага фонда Rust Foundation, які атрымаў усе правы на Rust. У красавіку 2021 года Google абвясціў, што будзе падтрымліваць Rust у рамках праекта Android Open Source Project ў якасці альтэрнатывы C/C++.
Сем гадоў запар з 2016 па 2022 год Rust займае першае месца ў спісе самых улюбёных моваў праграмавання («Most loved programming languages») па версіі штогадовага апытання распрацоўшчыкаў Stack Overflow Developer Survey.[8]
Прыклад
[правіць | правіць зыходнік]Прыклад напісання праграмы Hello world:
fn main() {
println!("Hello, World!");
}
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ https://prev.rust-lang.org/id-ID/faq.html Праверана 24 лютага 2019.
- ↑ Rust Essentials — first — P. 1.
- ↑ а б в г д е ё ж з і к л м Influences - The Rust Reference
- ↑ а б GitHub — 2007.
- ↑ а б https://github.com/rust-lang/rust/blob/master/COPYRIGHT
- ↑ Walton, Patrick. C++ Design Goals in the Context of Rust (англ.) (5 снежня 2010). Праверана 8 снежня 2022.
- ↑ Amit Levy, Bradford Campbell, Branden Ghena, Pat Pannuto, Prabal Dutta, and Philip Levis The Case for Writing a Kernel in Rust(англ.) // Proceedings of the 8th Asia-Pacific Workshop on Systems : зборнік. — ACM, 2017. — С. 1—7. — ISBN 978-1-4503-5197-3. — DOI:10.1145/3124680.3124717
- ↑ Stack Overflow Developer Survey 2022 (англ.). — «Rust is on its seventh year as the most loved language with 87% of developers saying they want to continue using it.» Праверана 8 снежня 2022.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Афіцыйны сайт (англ.)