Creative Commons — Вікіпедыя Перайсці да зместу

Creative Commons

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Creative Commons
Тып Некамерцыйная арганізацыя
Заснаванне 15 студзеня 2001
Заснавальнікі Лорэнс Лесіг
Краіна
Размяшчэнне Сан-Францыска, Каліфорнія, ЗША
Адрас
Галіна Аўтарскае права
Прадукцыя CC
Абарот
  • 3,27 млн $ (2019)[3]
Колькасць супрацоўнікаў
  • 147 чал.[4]
Дэвіз Creative Commons develops, supports, and stewards legal and technical infrastructure that maximizes digital creativity, sharing, and innovation.
Сайт creativecommons.org
Відэаролік «Хочаш працаваць разам?» з рускімі субтытрамі, у якім тлумачыцца, што такое Creative Commons. Відэа лепшай якасці і іншымі субтытрамі даступна па спасылцы.
Прафесар права, вядомы змагар з аўтарскім правам, аўтар шэрагу кніг і заснавальнік Лорэнс Лесіг
Статыстыка росту выкарыстоўвання ліцэнзій Creative Commons, апублікаваная ў кнізе «The Power of Open».
Сазаснавальнік Creative Commons Хэл Абельсан
Сазаснавальнік Creative Commons Эрык Элдрэд
Відэаролік «Reticulum Rex» на англійскай мове. Прагляд с субтытрамі на рускай мове даступны па спасылцы.
Creative Commons Kiwi. Кароткая анімацыя, якая тлумачыць, што такое Creative Commons.
Creative Commons і камерцыя.
Media That Matters: A CC Case Study.
Mayer and Bettle.
Mayer і Bettle тлумачаць, што такое Creative Commons. Для прагляду з англійскімі субцітрамі перайдзіце па спасылцы.

Creative Commons (CC) — некамерцыйная арганізацыя, галоўнай мэтай якой з’яўляецца пашырэнне легальнага распаўсюджвання творчых прац.[5] Штаб-кватэра знаходзіцца ў Сан-Францыска, ЗША. Арганізацыя распрацавала шэраг ліцэнзій, якія маюць агульную назву «ліцэнзіі Creative Commons». Гэтыя ліцэнзіі дазваляюць аўтарам размеркаваць, якія правы пакінуць сабе, а ад якіх адмовіцца на карысць іншых карыстальнікаў. Вікіпедыя — адзін з самых вядомых інтэрнэт рэсурсаў, які выкарыстоўвае ліцэнзію Creative Commons.

Арганізацыя была заснавана ў 2001 годзе Лорэнсам Лесігам, Хэлам Абельсанам і Эрыкам Элдрэдам пры падтрымцы Center for the Public Domain. У 2011 годзе яна налічвае ў складзе сваёй партнёрскай сеткі больш за 100 арганізацый у больш чым 70 юрысдыкцыях па ўсяму свету. Мэта Creative Commons складаецца ў павялічэнні колькасці твораў, даступных для легальнага свабоднага распаўсюджвання і выкарыстання. Першы набор ліцэнзій з’явіўся ў снежні 2002 года.[6], з дапамогай якіх аўтары могуць гібка кіраваць сваімі аўтарскімі правамі. Ліцэнзіі дазваляюць аўтарам-стваральнікам паведаміць, ад якіх правоў яны хацелі б адмовіцца, а якія правы яны пакідаюць за сабой. Такі падыход быў названы «some rights reserved» — «некаторыя правы захаваны», у процівагу стандартнага «усе правы захаваны».

Раней ужо існавалі так званыя свабодныя ліцэнзіі для камп’ютарных праграм і тэхнічнай дакументацыі. Навізна Creative Commons складалася ў тым, што яны выкарыстоўвалі ідэю філосафа і праграміста Рычарда Столмана, дадаўшы да ліцэнзій метаданыя для апрацоўкі інфармацыі аб аўтарскім праве камп’ютарамі і максімальна спрасцілі ідэю для выкарыстання не юрыстамі, а простымі людзьмі, стварыўшы так званыя «кароткія апісанні» ліцэнзій са зразумелымі значкамі. Ліцэнзіі Creative Commons юрыдычна не супярэчаць і ні ў якім разе не змагаюцца і не замяняюць аўтарскае права, а наадварот заснаваны на ім і выкарыстоўваюць яго законы, але фактычна з-за больш ліберальнага падыходу ствараюць канкурэнцыю стандартнаму абмежавальнаму аўтарскаму праву і ўспрымаюцца як апазіцыя капірайту.

Ліцэнзіі Creative Commons знайшлі прымяненне ў культуры, адукацыі, навуцы, урадах і дзяржаўных установах, музычных супольнасцях, у гуказапісваючых кампаніях. Creative Commons выкарыстоўваюць шырокі спектр інтэрнэт-праектаў, ад дзяржаўных (сайт прэзідэнта ЗША), навуковай літаратуры (InTech), энцыклапедычных (Вікіпедыя), сайтаў адкрытых баз даных да сайтаў з музыкай (Jamendo), фатаграфіямі (Flickr), відэа (YouTube) і г.д. Па ўсім свеце, па самых сціплых падліках, па становішчу на снежань 2010 года пад рознымі ліцэнзіямі Creative Commons распаўсюджваецца больш 400 мільёнаў твораў. Пошук па ліцэнзіраваннаму кантэнту ажыццяўляе Google. Карыстальнікам ліцэнзіі Creative Commons даюць кантэнт, які можна легальна выкарыстоўваць (напрыклад, блогерам больш не трэба пры размяшчэнні відарыса ў сябе парушаць аўтарскія правы, а ўстановам харчавання і іншым кампаніям не трэба плаціць за музыку таварыствам па калектыўнаму кіраванню аўтарскімі правамі).

англ.: creative — творчы, аўтарскі; commons — суполкі, простыя людзі і іх маёмасць.

Эканаміст Гарэт Хардзін апублікаваў у 1968 годзе цікавы артыкул, пад назвай «Трагедыя абшчын» (англ.: The Tragedy of the Commons). У гэтым артыкуле ён паказвае сваё рэзкае тлумачэнне адной з самых актуальных эканоміка-сацыяльных дылем. Згодна Хардзіну, абшчыны, гэта значыць тыя рэчы, якія нікому не належаць, але якія могуць быць выкарыстаны ўсімі, заўсёды будуць мець сумны канец. Ён выкарыстоўвае метафару пастухоў, якія маюць агульны надзел зямлі, на якім яны ўсе маюць права пасвіць кароў. Па меркаваннях Хардзіна, у інтарэсах кожнага пастуха, пасвіць столькі кароў, колькі магчыма на гэтай зямлі, нават калі гэта ў выніку шкодзіць абшчыне. Пастух атрымоўвае ўсе выгады ад дадатковай каровы, у той час як шкода абшчыне з’яўляецца агульнай для ўсёй групы. Аднак, калі ўсе пастухі прымуць індывідуальна рацыянальнае рашэнне, абшчына будзе знішчана, і цярпець будуць усе пастухі.

Як піша ў кнізе «Creative Commons: a user guide» італьянскі юрыст і даследчык, аўтар шматлікіх кніг, прысвечаных капілэфту і адкрытай культуры Simone Aliprandi, «Тэарэтыкі Creative Commons і ў першую чаргу Лорэнс Лесіг, сцвяржаюць замест гэтага, што ў выпадку такіх тавараў, як творчыя і інтэлектуальныя прадукты, гэта праблема не існуе, таму што кожны твор павышае сваю сацыяльную каштоўнасць па меры таго, як большая колькасць людзей можа атрымаць ад гэтага карысць. Акрамя таго, гэтыя тавары не схільны ні да пагаршэння, ні да прыроднага недахопу, таму што чалавечая творчасць не ведае межаў». Такім чынам, мы можам справядліва казаць пра «камедыю абшчын», дзе закранутыя тавары дакладна з’яўляюцца творчымі абшчынамі (creative commons)", — падводзіць вынік Simone Aliprandi.[7]

Мэта і ўздзеянне

[правіць | правіць зыходнік]

Мэта Creative Commons — дазволіць трымальнікам аўтарскіх правоў перадаць некаторыя з праў на свае творы грамадскасці, і ў той жа час захаваць за сабой іншыя правы. Справа ў тым, што ў адпаведнасці з законамі аб аўтарскіх правах, якія дзейнічаюць у большасці краін свету, усе правы, як маёмасныя, так і немаёмасныя, належаць аўтарам аўтаматычна. Creative Commons даюць магчымаць перадаць некаторыя правы грамадскасці па сродках сямейства гатовых ліцэнзій, прызнаных юрыдычнымі заканадаўствамі шматлікіх краін.

У афіцыйным відэароліку Creative Commons «Reticulum Rex» (2003 год) распавядаецца пра планы праекта — «унесці частку разумнага сэнсу ў спрэчку пра аўтарскае права. Стаць партнёрам аўтарскага права і разабрацца па якіх правілах трэба дзейнічаць. Дапамагчы аўтарам стварыць прастору свабоднай культуры, адкуль можна пасля чэрпаць натхненне». Таксама заяўляецца, што ёсць планы «убудаваць нашу філасофію і ліцэнзіі ў структуру сеткі» (што ў іх атрымалася — пошук па ліцэнзіям падтрымлівае Google), «разбурыць перашкоду паміж чытачом і аўтарам, паміж слухачом і кампазітарам, аудыторыяй і выканаўцам, грамадствам і грамадзянінам, культурай і творцам, адрадзіць творчасць і з вашай дапамогай працягваць расці і стаць як містэр капірайт».

Creative Commons была апісана як арганізацыя, якая знаходзіцца наперадзе капілефт-руху, што імкнецца падтрымаць стварэнне больш багатага грамадскага здабытку, прадстаўляя альтэрнатыву аўтаматычнаму аўтарскаму праву па прынцыпе «усе правы абаронены», атрымаўшую назву «некаторыя правы абаронены».[8] Дэвід Бэры і Жыль Мос кажуць пра Creative Commons як пра арганізацыю, якая стымулюе цікавасць да пытання аб інтэлектуальнай уласнасці і спрыяюць пераасэнсаванню ролі «агульнай уласнасці» у «інфармацыйную эру». Акрамя гэтага, Creative Commons прадставіла «інстытуцыянальную, практычную і юрыдычную падтрымку асобам і групам, якія жадаюць паэксперыментаваць і камуніцыраваць з культурай больш вольна». [9]

Creative Commons працуе, каб процістаяць «культуры дазвалення», якая мае тэндэнцыю да дамінавання і робіцца больш абмяжавальнай. Згодна Лорэнсу Лесігу, заснавальніку Creative Commons, гэта «культура, у якой аўтары пачынаюць ствараць толькі з дазволу абладаючага ўладай або аўтара з мінулага».[10] Лесіг сцвярджае, што над сучаснай культурай дамінуюць традыцыйныя распаўсюджвальнікі кантэнта для таго, каб падтрымліваць і ўмацоўваць сваю манаполію на культурныя прадукты, такія як папулярная музыка і кіно, і што Creative Commons можа даць альтэрнатывы гэтым абмяжаванням.[11][12]

Заснавальнікі Creative Commons сцвярджалі, што пашырэнне прававой аховы аб’ектаў інтэлектуальнай уласнасці (як закон 1998 года аб падаўжэнні тэрміна дзеяння аўтарскіх правоў на 20 год) можа перашкаджаць творчасці і інавацыям.[13].

Шкода прынцыпа аўтаматычнай аховы

[правіць | правіць зыходнік]

У афіцыйным відэа Creative Commons «Get Creative» распавядаецца пра тое, як законы аб аўтарскім праве змянілісь у горшы бок.

У ЗША раней для аховы аўтарскімі правамі аўтар павінен быў паставіць на сваім творы знак аховы аўтарскіх правоў. У адваротным выпадку твор не абараняўся аўтарскім правам і пераходзіў у грамадскі здабытак. «Вы абвяшчалі свету, каб папярэдзіць, што аўтраскае права будзе працаваць. І гэта была карысная работа», — гаворыцца ў відэа.

У 1989 годзе ЗША далучыліся да Бернскай канвецыі і ахова твораў стала аўтаматычнай. «З моманту, калі вы націснулі „захаваць“ навуковы артыкул, засоўка пстрыкнула і зачынілася, з моманту, калі вы адарвалі вашу асадку ад намаляваных на сурвэтцы крамзоляў, ваш твор абаронены аўтарскім правам не залежна ад таго быў ці не містэр капірайт у галоўнай ролі або эпізадычнай. Такім чынам, раптам не засталося спосаба даведацца ці валодае хтосьці чым-небудзь або не. …Новыя правілы не кажуць нікому нічога пра тое, як вы павінны аб’яўляць, што вы жадаеце дазволіць вызначае выкарыстанне вашага твора». Далей у відэа гаворыцца, што калі вам трэба выкарыстоўваць які-небудзь кантэнт, вам неабходна карыстацца паслугамі юрыстаў або знаходзіцца ў прававой невызначанасці. У якасці вырашэння праблема прапануецца выкарыстоўваць ліцэнзіі Creative Commons.

Перадгісторыя

[правіць | правіць зыходнік]

У пачатковы перыяд гісторыі камп’ютараў зыходныя коды праграм былі адкрыты і кожны праграміст меў магчымасць змяняць праграмы пад свае патрэбы і выпраўляць памылкі. Паступова ўсе сталі закрываць зыходны код. Паралельна адбываўся ўзаемазвязаны працэс закапірайчывання праграм. Раней праграмы не абараняліся аўтарскімі правамі і распаўсюджваліся бескарысна і без перашкод. У хуткім часе, у тым ліку дзякуючы прыняццю шэрагу законаў у ЗША, праграмы сталі закрытымі, поўнасцю абароненымі аўтарскімі правамі, а карыстальнікам забаранялася дзяліцца імі з іншымі людзьмі. Свой унёсак у закапірайчыванне зрабіў і Біл Гейц, які апублікаваў свой адкрыты ліст.

Гэта ўсё выклікала абурэнне праграміста і філосафа Рычарда Столмана. У 1983 годзе ён заснаваў праект GNU з мэтай стварэння аперацыйнай сістэмы, прадстаўляючай карыстальніку магчымасць глядзець зыходны код і змяняць яго пры неабходнасці. Праз некаторы час быў прыдуманы тэрмін «свабоднае праграмнае забеспячэнне» і заснаваны Фонд свабоднага праграмнага забеспячэння. У 1985 годзе Рычард Столман апублікаваў маніфест GNU з мэтай выкласці задачы праекта GNU і растлумачыць неабходнасць у свабодным праграмным забеспячэнні.

Рычар Столман прыдумаў юрыдычны сродак процістаяння прыхільнікам закрытых праграм. Гэтай прыладай стала так званая капілефтная свабодная ліцэнзія GNU General Public License, якая была апублікавана ў 1989 годзе[14] і паспяхова выкарыстоўвае закон аб аўтарскім праве для барацьбы супраць яго самога. Дзякуючы гэтай ліцэнзіі праграмы рабіліся свабоднымі. GPL хутка стала вельмі папулярнай у шмат якіх праеках, але яна была напісана толькі для выкарыстання з праграмамі, а не для тэхнічнай дакументацыі, якая пастаўлялась з праграмамі.

14 ліпеня 1998 года была выдадзена капілефтная Open Content License.

У верасні 1999 года быў выдадзены чарнавы варыянт GNU Free Documentation License — капілефт-ліцэнзіі для тэкстаў, якая была прызначана для выкарыстання ў кіраўніцтвах, падручніках і іншай камп’ютарная дакументацыі.

Цяпер тэксты таксама маглі стаць свабоднымі. У прыватнасці, GNU Free Documentation License стала выкарыстоўвацца Вікіпедыяй. Але з фота, відэа і гукам былі праблемы. Таксама па меркаванню некаторых крытыкаў GFDL утрымлівала ўмовы, якія рабілі іх менш свабоднымі. Таксама, у адрозненній ад Creative Commons, GFDL пры масавым распаўсюдзе кантэнта патрабуе падачу копіі ў «празрыстым» фармаце, г.зн., напрыклад, не закрытым або прапрыетарным.

Гісторыя Creative Commons

[правіць | правіць зыходнік]

Некамерцыйная арганізацыя Creative Commons была заснавана ў 2001 годзе[15] пры падтрымцы Центра грамадскага здабытку (Center for the Public Domain)[16].

Далей Creative Commons атрымала падтрымку ад Стэнфардскай школы права (Stanford Law School), дзе размяшчалася, з кім мела агульных супрацоўнікаў і чэрпала натхненне з Stanford Law School Center for Internet and Society.[16] Таксама дапамагалі стыпендыянты і студэнты Berkman Center for Internet & Society пры Гарвардскай школе права[17].

Да чэрвеня 2002 года на сайце ўжо была прадстаўлена канцэпцыя ліцэнзій і тэрміналогія[18].

У кастрычніку 2002 года выйшаў прэс-рэліз, анансаваўшы Creative Commons. У якасці месца была адзначана Санта-Клара. У гэтым прэс-рэлізе распавядалася пра планы кампаніі «панізіць юрыдычныя бар’еры для творчасці з дапамогай інавацыйнай сувязі права і тэхналогіі» — «Creative Commons прадставіць безкаштоўны набор прылад, дазваляючых стваральнікам падзяліцца аспектамі іх абароненых аўтарскім правам твора з грамадскасцю». Як заявіў на канферэнцыі кіраўнік Creative Commons Лорэнс Лесіг: «Нашы прылады палегчаць для мастакоў і пісьменнікаў магчымасць зрабіць некаторыя або ўсе свае правы даступнымі для грамадскасці бясплатна. Калі, напрыклад, артыст жадае, каб яго музыка была даступнай для некамерцыйнага выкарыстання, або толькі ўказвалася яго аўтарства, нашы прылады дапамогуць яму выказваць гэтыя намеры ў „машыначытаемай“ форме. Камп’ютары будуць затым мець магчымасць вызначыць і зразумець умовы ліцэнзіі аўтара, што робіць іх прасцей для людзей, для пошуку і распаўсюджання твораў». У прэс-рэлізе адзначалась, што «Creative Commons была заснавана на ідэі, што творчасць і інавацыі абапіраюцца на папярэднюю багатую спадчыну. Мы стаім на плячах гігантаў шляхам перагляду, паўторнага выкарыстання і пераўтварэння ідэй і твораў нашых калегаў і папярднікаў. Лічбавая сувязь і асабістыя камп’ютары абяцаюць новы ўзрыў такога рода сучаснай творчай дзейнасці. У той жа час, пашырэнне абароны інтэлектуальнай уласнасці пакідае ўсё менш і менш твораў у „грамадскім здабытку“ — масы творчага матэрыялу, неабмежаваннага законам і, па словах Justice Brandeis „свабоднага як паветра для агульнага карыстання“ — у той час, як нарастальная скадасць аўтарскага права робіць усё больш і больш скаданым разуменне, калі можна законна скапіраваць або змяніць твор».[16]

Натхнённая GNU General Public License Рычардам Столманам[15], Creative Commons распрацавала і апублікавала сваі ліцэнзіі 16 снежня 2002 года[19]. Ліцэнзіі былі створаныя для ўжывання да тэксту, гуку, відэа і выяваў. Штаб арганізацыі знаходзіўся ў Сан-Францыска. Выканаўчы дырэктар Creative Commons Glenn Otis Brown заявіў: «Наша мадэль была натхнёная ў значнай ступені рухамі адкрытага зыходнага кода і свабоднага праграмнага забеспячэння. Прыгажосцю іх падыходу з’яўляецца тое, што яны заснаваны на згодзе ўладальнікаў аўтарскіх правоў — незалезна ад якіх-небудзь заканадаўчых дзеянняў — і матываваны выдатнай сумессю своекарыслівасцю і духу супольнасці. Адным з галоўных урокаў гэтых рухаў праграмнага забеспячэння з’яўляецца тое, што выбар паміж асабістым інтарэсам і інтарэсам грамадства — ілжывы выбар. Калі вы разумны ў тым, як вы выкарыстоўваеце вашыя правы, вы можаце заработаць на адкрытасці. Распаўсюджванне, зроблены належным чынам, і разумна, і правільна». Шэраг людзей і арганізацый адразу аб’явілі аб сваёй патрымцы Creative Commons.[17]

Creative Commons адразу падтрымалі Масачусецкі тэхнілагічны інстытут і Універсітэт Райса і выклалі свае курсы.

9 студзеня 2003 года Down and Out in the Magic Kingdom, кніга Коры Дакторау была выдадзена пад ліцэнзіяй Attribution-NoDerivs-NonCommercial 1.0[20].

Па стану на 2003 годе, выкарыстоўвалася каля 1 млн ліцэнзіяў.[15]

У афіцыйным відэароліке Creative Commons «Reticulum Rex» сказана: «усяго пару месяцаў з пачатку шляху Creative Commons — і вось ужо 100 000 піянераў далучылася да руху. А потым пачалося самае цікавае. Таму што вельмі хутка вы пачалі выкарыстоўваць Creative Commons, даўшы жыццё нашым марам, што мы ніколі не змаглі бы зрабіць самі». Далей у ім распавядаецца як проста было запісаць дуэт двум ніколі не бачыўшым адзін аднаго людзям, выкарыстоўвая ліцэнзіі Creative Commons, пра тое, як у В’етнаме пачаўся пераклад курсаў Масачусецкага тэхнілагічнага інстытута, пра тое, як Коры Дактораў распрадаў усё першае выданне сваёй кнігі, нягледзячы на тое, што ў Інтэрнэце яго спампавалі сотні тысяч разоў.

Да канца 2004 года налічвалася каля 4,7 млн ліцэнзаваных твораў.[15]

У 2004 годзе апублікаваны ліцэнзіі версіі 2.0.[15]

На 2005 год ліцэнзавана каля 20 млн твораў.[15]

У 2005 годзе запушчаны праекты Creative Commons у вобласці навукі.[15]

На 2006 год ліцэнзавана каля 50 млн твораў.[15]

На 2007 год ліцэнзавана каля 90 млн твораў.[15]

У 2007 годзе апублікавана ліцэнзія версіі 3.0. У 2007 годзе запушчаны праекты ў сферы адукацыі.[15]

На 2008 год ліцэнзавана каля 130 млн твораў.[15]

У 2008 годзе Лоурэнс Лесіг пакінуў пост кіраўніка, яго замяніў Джой Іто.[15]

У 2008 годзе альбом гурта Nine Inch Nails выдадзены пад ліцэнзіяй СС.[15]

На 2009 год ліцэнізавана каля 350 млн твораў.[15]

У 2009 годзе апублікаваны інструмент СС0.[15]

У 2009 годзе Вікіпедыя пераходзіць на ліцэнзію СС як асноўную ліцэнзію для кантэнта.[15]

Арганізацыя Creative Commons атрымала прэміі Nica Award і Ars Electronica.

Філіял Creative Commons у Беларусі

[правіць | правіць зыходнік]
Poster for open CC affiliate in Belarus

У жніўні 2014 года адкрыўся філіял Creative Commons (Творчых Суполак) у Беларусі.[21] Фаланстэр выступае інфраструктурнай арганізацый філіяла. Філіял займаецца вывучэннем праблем, звязанных з аўтарскім правам, таксама даследуе магчымасці прымянненя ліцэнзіі Creative Commons, GNU GPL і інш., папулярызуе выкарастанне публічнага ліцэнзавання твораў сярод аўтараў, праводзіць публічныя лекцыі па асновах аўтарскага права і афармлення розных прац у Сеціве.

Кіраванне Creative Commons

[правіць | правіць зыходнік]

У дадзены момант на пасадзе CEO Creative Commons працуе Catherine Casserly. Mike Linksvayer — віцэ-прэзідэнт, а Diane Peters — галоўны дараднік.[22]

Creative Commons падтрымліваюць Google, Mozilla Foundation, Red Hat, Университет Дьюка, Ebay, Microsoft, Nike, Open Society Institute, ЦЕРН, O'Reilly Media і іншыя арганізацыі і людзі[23].

У краінах, для якіх створана адаптаваная версія ліцэнзій, лакалізацыя праводзілася суместна з партнёрскай арганізацыяй. У шэрагу краін гэта былі рэгіянальныя аддзяленні Фонду Вікімедыя.

Зноскі

  1. https://creativecommons.org/about/contact/
  2. http://www.fsf.org/news/2008_free_software_awards Праверана 19 ліпеня 2017.
  3. https://www.charitynavigator.org/ein/043585301 Праверана 4 лютага 2022.
  4. https://web.archive.org/web/20210509053033/https://craft.co/creative-commons
  5. Creative Commons FAQ (англ.)
  6. Creative Commons History Архівавана 14 лютага 2012. (англ.)
  7. Simone Aliprandi — Creative Commons: a user guide Архівавана 3 кастрычніка 2011.
  8. Broussard, Sharee L.. The copyleft movement: creative commons licensing. Communication Research Trends (1 верасня 2007). Архівавана з першакрыніцы 10 ліпеня 2012. Праверана 17 жніўня 2013.
  9. Berry & Moss 2005 Архівавана 5 снежня 2008.
  10. Lessig, Lawrence (2004). Free Culture (PDF). New York: Penguin Press. p. 8. ISBN 1594200068.
  11. Ermert, Monika (2004-06-15). "Germany debuts Creative Commons". The Register.
  12. Lessig, Lawrence. Lawrence Lessig on Creative Commons and the Remix Culture (mp3). Talking with Talis (2006). Архівавана з першакрыніцы 9 лютага 2006. Праверана 7 красавіка 2006.
  13. A New Direction for Intellectual Property — NYTimes.com
  14. GNU General Public License v1.0(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 5 ліпеня 2012. Праверана 17 жніўня 2013.
  15. а б в г д е ё ж з і к л м н о п History — Creative Commons Архівавана 30 чэрвеня 2018.
  16. а б в Creative Commons Announced — Creative Commons Архівавана 5 кастрычніка 2011.
  17. а б Creative Commons Unveils Machine-Readable Copyright Licenses — Creative Commons Архівавана 26 красавіка 2011.
  18. Creative Commons " Home
  19. Creative Commons Unveils Machine-Readable Copyright Licenses — Creative Commons Архівавана 8 ліпеня 2010.
  20. Doctorow’s Down and Out Released Today — Creative Commons(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 28 сакавіка 2012. Праверана 19 жніўня 2013.
  21. http://www.kv.by/content/331901-prezentatsiya-belorusskogo-filiala-tvorcheskikh-obshchin
  22. People — Creative Commons
  23. Supporters | Creative Commons Архівавана 9 ліпеня 2011.