Чачэнгсау (правінцыя)
Выгляд
Чачэнгсау | |||
---|---|---|---|
тайск.: จังหวัดฉะเชิงเทรา | |||
|
|||
Краіна | |||
Уваходзіць у | |||
Адміністрацыйны цэнтр | |||
Насельніцтва |
|
||
Плошча |
|
||
Код ISO 3166-2 | TH-24 | ||
Тэлефонны код | 038 | ||
Паштовыя індэксы | 24 | ||
Афіцыйны сайт | |||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Чачэнгсау (тайск.: ฉะเชิงเทรา) — правінцыя ў паўночна-ўсходняй частцы Тайланда, за 82 км ад Бангкока. Насельніцтва — 700 902 чалавекі (2015). Адміністрацыйны цэнтр — горад Чачэнгсау.
На гербе правінцыі намаляваны будынак храма Сатханварарамваравіхан. Заходняя частка правінцыі размяшчаецца ў даліне ракі Банг Паконг, воды якой выкарыстоўваюцца ў ірыгацыйных мэтах. Усходнюю тэрыторыю пакрываюць узгоркі. На паўднёвым захадзе правінцыя мае выхад да Сіямскага заліва. Клімат трапічны, мусонны. У 2009 годзе налічвалася 124 дажджлівыя дні з ападкамі 1177,3 мм. У тым жа годзе была самая высокая тэмпература 36,4 °C, нізкая склала 15,8 °C.