Серыф — Вікіпедыя Перайсці да зместу

Серыф

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Серыф (засечка; англ.: serif), у антыквавых шрыфтах — кароткі, звычайна перпендыкулярны штрых, з якога пачынаецца і якім скончваецца асноўны штрых знака. У старой літаратуры часам называецца «адсечкай». Адна з асноўных прыкметаў шрыфтавай формы. Засечкі бываюць аднабаковымі і двухбаковымі. Іх форма можа быць разнастайнай: трохвугольнай, прамавугольнай, закругленай, дэкаратыўнай, у выглядзе тонкай гарызантальнай лініі і г. д. Засечкі могуць быць скругленымі ў месцы злучэння з асноўным штрыхом (adnate serif), а могуць прылучацца пад вуглом без скруглення (adrupt serif).