Макшанская мова
Макшанская мова | |
---|---|
Саманазва | мокшень кяль |
Краіны | Расія |
Рэгіёны | Мардовія, Татарстан, Башкартастан, Пензенская вобласць, Самарская вобласць, Саратаўская вобласць, Арэнбургская вобласць, Разанская вобласць, Тамбоўская вобласць |
Афіцыйны статус | Мардовія |
Агульная колькасць носьбітаў | 2025 чал. (даныя перапісу за 2010 год)[1] |
Статус | знікаючая[2] |
Класіфікацыя | |
Катэгорыя | Мовы Еўразіі |
Роднасныя мовы: эрзянская, марыйская | |
Пісьменнасць | кірыліца (макшанскае пісьмо) |
Моўныя коды | |
ДАСТ 7.75–97 | мок 455 |
ISO 639-1 | — |
ISO 639-2 | mdf |
ISO 639-3 | mdf |
WALS | mmo |
Atlas of the World’s Languages in Danger | 328 |
Ethnologue | mdf |
Linguasphere | 41-AAD-ab |
LINGUIST List | mdf |
ELCat | 4636 |
IETF | mdf |
Glottolog | moks1248 |
Вікіпедыя на гэтай мове |
Макша́нская мова — фіна-ўгорская мова мардоўскай падгрупы фіна-волжскай групы фіна-ўгорскіх моў, на якой размаўляе фіна-ўгорскі народ макша.
Распаўсюджаная на захадзе рэспублікі Мардовія, у суседніх рэгіёнах (Ніжагародская, Ульянаўская, Пензенская, Разанская вобласці, рэспубліка Чувашыя), а таксама ў асобных раёнах Арэнбургскае і Тамбоўскае абласцей, рэспублік Татарстан і Башкартастан, Сібіры.
Колькасць носьбітаў
[правіць | правіць зыходнік]Колькасць носьбітаў макшанскай і эрзянскай мовы вылічыць і ўстанавіць дакладна вельмі цяжка з нагоды вузка распаўсюджанай этнічнай самасвядомасці сярод макшанаў і эрзянаў і традыцыйнасці ўжывання ў стаўленні адначасова да двух народаў разам этноніму «мардва». Часта макшане і эрзяне ўказваюць сваю нацыянальнасць як мардва, а сваю размоўную мову як мардоўскую (перапісы насельніцтва Расіі 2002 і 2010 гадоў).
У 2002 годзе пры перапісе насельніцтва Расіі прыкладна 610 000 чалавек[3] указалі сваё валоданне мардоўскай, макша-мардоўскай і эрзя-мардоўскай мовамі. Паводле перапісу насельніцтва Расіі 2010 года прыкладна 390 000 чалавек указалі валоданне мардоўскай мовай, з іх толькі 2025 чалавек указалі валоданне макшанскай[4].
Уключана ў Атлас знікаючых моў паводле версіі ЮНЕСКА[5].
Агульная характарыстыка
[правіць | правіць зыходнік]Пісьмовасць
[правіць | правіць зыходнік]Першыя запісы на мардоўскіх мовах адносяцца да канцу 17 ст., яны былі выкананы галандскім вандроўнікам Нікаляасам Вітсэнам. У сярэдзіне 19 ст. у выдадзеных макшанскіх і эрзянскай граматыках ужываўся лацінскі алфавіт, які засноўваўся на фанетычным прынцыпе.
У 1930-х гадах на хвалі ўсесавецкай латынізацыі быў уведзены агульны лацінскі алфавіт для макшанскай і эрзянскай моў, які пазней быў заменены на кірылічны.
Сучасны макшанскі алфавіт зацверджаны ў 1927 годзе, ён поўнасцю аналагічны эрзянскаму. Раней у часы Расійскай імперыі, а таксама пры рэформах графікі пры СССР у алфавіт дадаваліся дадатковыя літары, якія пазней былі скасаваны.
Сучасны макшанскі алфавіт
[правіць | правіць зыходнік]А а | Б б | В в | Г г | Д д | Е е | Ё ё | Ж ж |
З з | И и | і й | К к | Л л | М м | Н н | О о |
П п | Р р | С с | Т т | Ва ў | Ф ф | Х х | Ц ц |
Ч ч | Ш ш | Щ щ | Ъ ъ | Ы ы | Ь ь | Э э | Ю ю |
Я я |
Дыялекты
[правіць | правіць зыходнік]Макшанская мова падзяляецца на 5 дыялектаў: заходні, паўднёва-ўсходні, пераходны дыялект паміж заходнім і паўднёва-ўсходнім, цэнтральны дыялект і змяшаныя гаворкі.
- Заходні (зубу) дыялект — распаўсюджаны на крайнім захадзе Мардовіі, у Зубава-Палянскім і часткова ў Тарбееўскім раёнах.
- Змяшаныя гаворкі — распаўсюджаныя ў раёнах цеснага кантактавання макшанаў з эрзянамі і сярод макшанскай меншасці ў іншых рэгіёнах Расіі.
- Паўднёва-ўсходні — распаўсюджаны ў цэнтральнай частцы поўдня Мардовіі.
- Пераходны дыялект — распаўсюджаны на захад ад цэнтру рэспублікі, паміж заходнім і паўднёва-ўсходнім дыялектамі.
- Цэнтральны дыялект — распаўсюджаны на поўначы і значнай частцы цэнтру рэспублікі.
Грамадскае жыццё
[правіць | правіць зыходнік]Макшанская мова з'яўляецца дзяржаўнай мовай рэспублікі Мардовія нароўні з эрзянскай і рускай мовамі. Макшанская мова мова выкладаецца ў некаторых школах Мардовіі як навучальны прадмет з першага да адзінаццатага класа, таксама вядзецца навучальны працэс на мове ў некаторых школах з 1 па 4 класы.
На макшанскай мове выдаецца газета «Мокшень правда», а таксама часопісы «Мокша» і «Якстерь тяштеня».
Зноскі
- ↑ Перапіс-2010: Насельніцтва Расійскай Федэрацыі па ўладанні мовамі
- ↑ UNESCO Atlas of the World’s Languages in Danger
- ↑ Распространенность владения языками (кроме русского). Перапіс насельніцтва Расіі, 2002 г. Архівавана 14 красавіка 2012. (руск.)
- ↑ Перапіс насельніцтва Расіі 2010 г. Архівавана 4 сакавіка 2012.
- ↑ UNESCO Atlas of the World's Languages in Danger Архівавана 27 чэрвеня 2012. (англ.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]