Лек
Албанскі лек | |||
---|---|---|---|
* алб.: lek | |||
| |||
Коды і сімвалы | |||
Коды ISO 4217 | ALL | ||
Сімвалы | L | ||
Тэрыторыя абарачэння | |||
Краіна-эмітэнт | Албанія | ||
Вытворныя і паралельныя адзінкі | |||
Дробныя | кіндарак | ||
Уведзена | 16 лютага 1926 | ||
Эмісія і выраб монет і банкнот | |||
Эмісійны цэнтр (рэгулятар) | Банк Албаніі | ||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Лек (lek, мн. л. leke) — грашовая адзінка Албаніі. 1 лек = 100 кіндарак (qindarka).
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Назва лек (алб.: lek) сфармавана ад скарачэння імя Аляксандра Вялікага (Leka i Madh). Назва кіндарка (алб.: qindarka) пайшла ад албанскага слова сто (алб.: qind).
Да 1925 года ў Албаніі не існавала ўласнай валюты. Выпушчаны ў 1926 годзе албанскі франк па залатым утрыманні (0,290323 г.) быў прыраўнаны да французскага франка.
Падчас акупацыі час курс франка быў прыраўнаны да італьянскай ліры з разліку 1 франк = 6,25 ліры.
У 1947 годзе франкі былі абмененыя на новую валюту лек па курсе 1 франк = 9 лекам. У 1949 годзе зроблены абмен банкнот у леках на банкноты новага ўзору без дэнамінацыі.
У 1965 і 1991 гадах былі праведзеныя грашовыя рэформы. Старыя лекі абменьваліся на новыя ў суадносінах 10:1 і 50:1, адпаведна.
На сёння існуюць банкноты у 100, 200, 500, 1000, 2000 і 5000 лекаў.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Банк Албаніі
- Банкноты Албаніі (ням.) (англ.)