Касмічная адысея 2001 года — Вікіпедыя Перайсці да зместу

Касмічная адысея 2001 года

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Касмічная адысея 2001 годаM:
англ.: 2001: A Space Odyssey[1]
Постар фільма
Жанр space adventure film[d][4][5], экранізацыя літаратурнага твору[d], фільм-містэрыя[d], эпічны фільм[d] і arthouse science fiction film[d]
Рэжысёр
Прадзюсар
Сцэнарыст
У галоўных
ролях
Аператар
Кампазітар
Кінакампанія Metro-Goldwyn-Mayer
Працягласць 143 хв.
Бюджэт 10 500 000 $
Зборы 146 000 000 $ і 60 481 243 $[9]
Краіна
Мова англійская
Год 2 красавіка 1968[2][3][…]
Наступны фільм 2010: The Year We Make Contact[d]
IMDb ID 0062622
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

«Касмічная адысея 2001 года» (англ.: 2001: A Space Odyssey; варыянт перакладу — «2001 год: касмічная адысея») — культавы[12][13] навукова-фантастычны фільм Стэнлі Кубрыка 1968 года, які стаў вяхой у развіцці кінафантастыкі і сусветнага кінематографа ў цэлым. У аснову фільма лягло апавяданне Артура Кларка «Вартавы», якое было апублікавана ў 1951 годзе. Кларк распрацаваў сцэнарый разам з Кубрыкам яшчэ да напісання рамана «2001: Касмічная адысея», які выйшаў у свет адразу пасля фільма.

Карціна распавядае пра серыю сустрэч людзей з метафарычнымі чорнымі маналітамі, якія, відаць, уплываюць на ход чалавечай эвалюцыі. Першая — адбылася на зары гісторыі. Другі раз людзі знаходзяць маналіт на Месяцы ў эпоху асваення чалавекам калязямной прасторы. Маналіт выпускае магутнае выпраменьванне ў бок Юпітэра, і тады, у пошуках трэцяга маналіта, было вырашана адправіць туды экспедыцыю, якой камандуюць астранаўт Дейв Боўмен (Кір Дулі) і Фрэнк Пул (Гары Локвуд), а таксама звышразумны камп’ютар HAL 9000, які мае амаль поўны кантроль над караблём.

У 1991 годзе стужка была ўключана ў Нацыянальны рэестр фільмаў ЗША.[14] Па версіі Амерыканскага інстытута кіно, гэта лепшы навукова-фантастычны фільм у гісторыі Галівуда[15], а па версіі міжнародных кінакрытыкаў — і ва ўсёй гісторыі сусветнага кіно.[16] Падчас апытання 358 кінарэжысёраў у 2012 годзе больш галасоў, чым за «Касмічную адысею», было пададзена толькі за «Такійскую аповесць» Адзу[17].

Зноскі

  1. 2001: A Space Odyssey | Memory Beta, non-canon Star Trek Wiki | Fandom Праверана 4 мая 2022.
  2. https://web.archive.org/web/20160304022754/http://blog.chron.com/40yearsafter/2008/07/taking-a-broad-look-at-cinerama/
  3. http://www.epdrama.org/movie/2001-A-Space-Odyssey/2001:-A-Space-Odyssey/page/3/
  4. Adler R. The Screen: '2001' Is Up, Up and Away / J. KahnManhattan: New York Times Company, A. G. Sulzberger, 1968. — ISSN 0362-4331; 1553-8095; 1542-667X Праверана 29 красавіка 2023.
  5. Ebert R. 2001: A Space Odyssey movie review (1968) | Roger Ebert Праверана 29 красавіка 2023.
  6. Person Profile // Internet Movie Database — 1990.
  7. http://flickfacts.com/movie/179/2001-a-space-odyssey
  8. https://wondersinthedark.wordpress.com/2009/05/15/2001-a-space-odyssey-no-13/
  9. Box Office Mojo — 1999. Праверана 9 чэрвеня 2022.
  10. а б 2001: A Space Odyssey (1968)British Film Institute. Праверана 29 красавіка 2023.
  11. а б 2001: A Space Odyssey Праверана 29 красавіка 2023.
  12. Thomas R. Whissen. Classic cult fiction. — Greenwood Press, 1992. — ISBN 9780313265501
  13. Carrol L. Fry. From Technology to Transcendence: Humanity’s Evolutionary Journey in 2001: A Space Odyssey(недаступная спасылка) // Extrapolation, 44 (Fall, 2003), pp. 331—343.
  14. National Film Registry. National Film Registry (National Film Preservation Board, Library of Congress). Праверана November 26, 2011.
  15. Top 10 sci-fi AFI: 10 Top 10 > Sci-fi
  16. The Top 50 Greatest Films of All Time | British Film Institute
  17. http://www.telegraph.co.uk/culture/film/film-news/9444975/Is-Vertigo-really-the-greatest-film-of-all-time.html