Данецк — Вікіпедыя Перайсці да зместу

Данецк

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Данецк
Донецьк
Герб[d] Сцяг[d]
Герб[d] Сцяг[d]
Краіна
Каардынаты
Кіраўнік
Заснаваны
1869
Першая згадка
Плошча
390 км²
Вышыня цэнтра
169 ± 0 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
988 000 чалавек (2008)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+380-622, 623
Паштовы індэкс
83000—83490
Аўтамабільны код
AH
Афіцыйны сайт
Данецк на карце Украіны
Данецк (Украіна)
Данецк
Данецк (Украіна)
Данецк

Дане́цк (укр.: Донецьк; да 1924 і ў 19411943 гадах — Юзаўка, у 1923 годзе — Троцк[2], у 19231941 і 19431961 гадах — Сталіна[3]) — горад на паўднёвым усходзе Украіны, на рацэ Кальміус.

Адміністрацыйны цэнтр Данецкай вобласці (намінальна, фактычна — Краматорск). Плошча 570,7 км². Насельніцтва 968,9 тыс. чал. (2012). Знаходзіцца за 600 км на паўднёвы ўсход ад Кіева. Вузел чыгунак і аўтамабільных дарог, аэрапорт.

З красавіка 2014 знаходзіцца пад кантролем прарасійскай часткова прызнанай Данецкай Народнай Рэспублікі. Данецк — развіты мегаполіс, вялікі прамысловы і фінансавы цэнтр усходу Украіны, г. зв. «шахцёрская» сталіца.

Этымалогія назвы

Горад арымаў сваю назву ад рэчкі Северскі Данец, што цячэ на поўначы Данецкай вобласці.

Насельніцтва

Рэальная колькасць насельніцтва горада значна адрозніваецца ад насельніцтва ў межах не толькі праз агламератыўнасць, але і праз няўзгодненасць адміністрацыйных межаў паміж Данецкам і Макееўкай. Гэтак, вялікія мікрараёны Данскі і Усходні апынуліся за рысай гораду, і юрыдычна не адносяцца да тэрыторыі горада. Рэальнае насельніцтва горада (без агламерацыі) складае каля 1,2 млн жыхароў.

  • 1926 — 174 тыс. чал.
  • 1939 — 474 тыс. чал.
  • 1959 — 708 тыс. чал.
  • 1971 — 891 тыс. чал.[4]
  • 1991 — 1160,7 тыс. чал.[5]
  • 2001 — 1033,4 тыс. чал.[6]

Нацыянальны склад (2001)[7]:

N Нацыянальнасць Колькасць Агул. вага (%)
1 Рускія 493 392 48,15
2 Украінцы 478 041 46,65
3 Беларусы 11 769 1,15
4 Грэкі 10 180 0,99
5 Яўрэі 5087 0,50
6 Татары 4987 0,50
7 Армяне 4050 0,40
8 Азербайджанцы 2098 0,20
9 Грузіны 2073 0,20
Іншыя 13 001 1,27
Разам 1 024 678 100,00

Эканоміка

Эканоміку горада складаюць 200 прамысловых прадпрыемстваў з аб'ёмам вытворчасці больш за 5 млрд грн. і звыш 20000 прадпрыемстваў малога і сярэдняга бізнесу, на якіх працуюць каля 180 тысяч чалавек.

Прадпрыемствы па здабычы каменнага вугля, чорнай і каляровай металургіі, машынабудавання (вытворчасць горнага, металургічнага і іншага абсталявання, лядоўняў, кабеля, веласіпедаў і інш.), хімічнай (заводы хімрэактываў, пластмас і інш.) і коксахімічнай, харчовай, лёгкай (у тым ліку баваўнянай) прамысловасці.

Адміністрацыйны падзел

Раёны Данецка на карце Данецкага гарадскога савета:
     Будзёнаўскі раён     Варашылаўскі раён     Калінінскі раён     Кіеўскі раён     Кіраўскі раён      Куйбышаўскі раён     Ленінскі раён     Пятроўскі раён     Пралетарскі раён

Горад паасобны на 9 адміністрацыйных раёнаў:

  1. Будзёнаўскі раён
  2. Варашылаўскі раён
  3. Калінінскі раён
  4. Кіеўскі раён
  5. Кіраўскі раён
  6. Куйбышаўскі раён
  7. Ленінскі раён
  8. Пятроўскі раён
  9. Пралетарскі раён
Карта цэнтра Данецка (на англійскай)

Ва ўсіх раёнах горада створаны раённыя саветы, якія падпарадкаваны Данецкаму гарадскому савету.

Адукацыя і культура

Спорт

Футбольны клуб «Шахцёр» — пераможца кубка УЕФА 2009.

Вядомыя асобы

Зноскі

  1. а б http://gorod-donetsk.com/glava-administratsii/10678-biografiya
  2. Геннадий Рыбченков. Наши имена чужих городов Архівавана 6 сакавіка 2016. // «Украина-Центр» № 47 2008
  3. Український радянський енциклопедичний словник. — 2-е видання. — Т. 1. — К., 1986.
  4. Донецк // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)
  5. Донецк // Большой энциклопедический словарь (руск.) / Гл. ред. В. П. Шишков. — М.: НИ «Большая Российская энциклопедия», 1998. — 640 с.: ил. — ISBN 5-85270-262-5.
  6. Про кількість та склад населення Донецької області за підсумками Всеукраїнського перепису населення 2001 года (укр.)
  7. Всеукраїнський перепис населення 2001 года Архівавана 13 лютага 2007.

Спасылкі