Вікі — Вікіпедыя Перайсці да зместу

Вікі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Wiki, Вікі — веб-сайт, структуру і змест якога карыстальнікі могуць змяняць з дапамогай прылад, якія мае сам сайт. Найбольш вядомы і буйны вікісайт — Вікіпедыя.

Упершыню тэрмін «вікі» для апісання вэб-сайта быў выкарыстаны ў 1995 годзе Уордам Канінгамам, распрацоўшчыкам першай вікі-сістэмы WikiWikiWeb, «Портландскага сховішча ўзораў» праграмнага кода[1], створанай 25 сакавіка 1995 года, які запазычаў слова гавайскай мовы, якое азначае «хуткі»[2][3]. Канінгам першапачаткова апісаў вікі як «найпрасцейшую анлайн-базу дадзеных, якая, магчыма, працуе»[4]. Пазней гэтаму слову быў прыдуманы англійскі бэкранім What I Know Is ….[5]

Некаторыя вікі дазваляюць змяняць іх змесціва ўсім жадаючым, а не толькі зарэгістраваным карыстальнікам. Падобна да таго, як сцены будынкаў і платы распісваюць непрыстойнымі надпісамі і ўпрыгожваюць малюнкамі графіці, у такіх вікі часам псуюць змесціва або дадаюць нешта недарэчнае. Але, у адрозненне ад сцен і платоў, у вікі лёгка вярнуць змесціва да ранейшай версіі. Калі нехта ўпарта і наўмысна імкнецца нашкодзіць карыстальнікам вікі-сайта, можна закрыць яму магчымасць ўносіць праўкі.

Зноскі