Аветык Ісаакян
Аветык Ісаакян | |
---|---|
арм.: Ավետիք Սահակի Իսահակյան | |
| |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 18 (30) кастрычніка 1875[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 17 кастрычніка 1957[3][4][…] (81 год) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Дзеці | Vigen Isahakyan[d] |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэт, празаік, публіцыст |
Гады творчасці | 1890-я — 1957 |
Кірунак | сацыялістычны рэалізм |
Жанр | верш, паэма |
Мова твораў | армянская |
Грамадская дзейнасць | |
Партыя | |
Член у | |
Прэміі | |
Узнагароды | |
Подпіс | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Аветык Ісаакя́н (арм.: Ավետիք Սահակի Իսահակյան, 1875—1957) — выдатны армянскі паэт, празаік, публіцыст. Акадэмік АН Арменіі (1943).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 19 кастрычніка 1875 года ў Александропалі Эрыванскай губерні (цяпер Гюмры, Арменія).
Вучыўся ў Эчміядзінскай духоўнай семінарыі «Геваркян» (1889—1892) і Лейпцыгскім універсітэце. У 1911 годзе быў выгнаны з Расійскай імперыі за рэвалюцыйную дзейнасць. Да 1936 года жыл галоўным чынам за мяжой (Францыя, Швейцарыя і інш.), асабіста быў знаёмы са шматлікімі інтэлектуаламі свайго часу. Ісаакян уваходзіў у Дашнакцуцюн і адзначыўся антысавецкімі выказваннямі.
Па вяртанні ў СССР быў старшынёй СП Армянскае ССР. Акадэмік АН Армянскае ССР (1943). Дэпутат ВС Армянскае ССР 2—4 скліканняў.
У той час Ісаакян знаходзіўся пад абаронай Першага сакратара ЦК КП Арменіі Рыгора Аруцінава. У 1937 годзе ён выкрасліў са спісу прадстаўленых НКУС СССР да арышту шматлікіх вядомых армянскіх дзеячаў, сярод якіх быў і Ісаакян[5]. Таксама для Ісаакяна, як і для некаторых іншых прадстаўнікоў армянскай інтэлігенцыі, быў пабудаваны асабняк у Ерэване[6].
Аветык Ісаакян памёр 17 кастрычніка 1957 года. Пахаваны ў Ерэване ў Пантэоне імя Камітаса.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Друкаваўся з 1892 года. Творчасць цесна звязаная з гісторыяй і культурай армянскага народа, прасякнутая гуманізмам і павагай да чалавечай годнасці. Першы зборнік вершаў «Песні і раны» (1897) вылучаецца лірызмам і напеўнасцю. У філасофскай паэме «Абул Ала Маары» (1901—1911) тэма трагічнага адзіноцтва моцнае асобы. Аўтар гістарычнай балады «Нашыя продкі» (1917), паэмы «Сасма Мгер» (1919, перапрацаваная ў 1937), зборніка вершаў і апавяданняў «Люлька цярпення» (1928), цыклаў вершаў «Нашыя гісторыкі і нашыя гусаны» (1939), «Маёй радзіме» (1940), «Армянская архітэктура» (1942), патрыятычных вершаў гадоў Вялікае Айчыннай вайны, раману «Уста Каро» (незакончаны)[7].
На беларускую мову творы Ісаакяна перакладалі Мікола Аўрамчык, Рыгор Барадулін, Янка Брыль, Эдуард Валасевіч[7].
Узнагароды і прэміі
[правіць | правіць зыходнік]- Сталінская прэмія першае ступені (1946) — за патрыятычныя вершы перыяду Вялікае Айчыннай вайны «Вялікаму Сталіну», «Ратны заклік», «Маёй радзіме», «Нашая барацьба», «Сэрца маё на вяршынях гор», «Вечнай памяці С. Г. Загіяна»
- Два ордэны Леніна
- Медалі СССР, у тым ліку медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.».
Памяць
[правіць | правіць зыходнік]- У сталіцы Рэспублікі Арменія Ерэване па адрасе Зарабян 20 адкрыты дом-музей А. Ісаакяна.
- А. Ісаакяну прысвечаная паштовая марка СССР 1975 года.
- А. Ісаакяну прысвечаная паштовая марка Арменіі 2000 года.
- Помнікі А. Ісаакяну ўсталяваныя ў Ерэване, у Гюмры.
-
Помнік у Гюмры
-
Помнік у Ерэване
Зноскі
- ↑ а б в г д е ё Армянская савецкая энцыклапедыя / пад рэд. Վ. Համբարձումյան, Կ. Խուդավերդյան — Հայկական հանրագիտարան հրատարակչություն, 1974.
- ↑ а б в Հայկական համառոտ հանրագիտարան — Հայկական հանրագիտարան հրատարակչություն, 1990. — Т. 2.
- ↑ Краткая литературная энциклопедия — М.: Советская энциклопедия, 1962. — Т. 3.
- ↑ а б Исаакян Аветик Саакович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Представители интеллигенции призывают увековечить память руководителя Советской Армении Григория Арутюняна Архівавана 6 кастрычніка 2014. (руск.)
- ↑ «Я буду просить вас, товарищ Сталин, разобраться в вопросе с Нагорным Карабахом и Нахичеваном» Архівавана 26 мая 2013. (руск.)
- ↑ а б Ісаакян Аветык Саакавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — С. 326. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Аветык Ісаакян
- Дом-музей А. Ісаакяна (арм.) (англ.) (руск.)
- Біяграфія на сайце armenianhouse.org (англ.)
- Нарадзіліся 30 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1875 годзе
- Нарадзіліся ў Гюмры
- Памерлі 17 кастрычніка
- Памерлі ў 1957 годзе
- Памерлі ў Ерэване
- Пахаваныя ў пантэоне Камітаса
- Выпускнікі Лейпцыгскага ўніверсітэта
- Выпускнікі Цюрыхскага ўніверсітэта
- Члены Саюза пісьменнікаў СССР
- Лаўрэаты Сталінскай прэміі I ступені
- Кавалеры ордэна Леніна
- Узнагароджаныя медалём «За абарону Каўказа»
- Узнагароджаныя медалём «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Армянскамоўныя пісьіменнікі
- Лаўрэаты Сталінскай прэміі