A (літара) — Вікіпэдыя Перайсьці да зьместу

A (літара)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Літара лацінкі A
Aaɑ
Выява
  W X Y Z A B C D E  
Зьвесткі
Мова Мова арыгіналу — лацінская мова; цяпер выкарыстоўваецца ў большасьці мовах на лацінскай аснове.
Тып асноўная лацінка, альфабэтны;
Гук [a] [ɑ] [ɒ] [æ] [ə] [ɛ] [] [ɔ] [e] [ʕ] [ʌ] [ɐ]
Альфабэтная пазыцыя 1
Назва ў Юнікодзе
latin capital letter a
latin small letter a
Юнікод A: U+0041
a: U+0061
HTML A: A
a: a
UTF-16 A: 0x0041
a: 0x0061
URL-код A: %41
a: %61
Гісторыя
Час зьяўленьня ~ 700 г. н. э.
Варыяцыі Æ Ä Â Ʌ Ɐ ª Å@ Ⓐ ⓐ ⒜ 🅰
Разьвіцьцё
Іншае
Кірунак пісьма зьлева направа
усе сымбалі · лацінка · кірыліца · грэцкія · дыякрытыкі · валюты · дапамога

A, a (а, эй; курсіў: A a) — 1-ая літара лацінскага альфабэту, 1-ая літара беларускага лацінскага альфабэту[1][2][3]. Выкарыстоўваецца амаль ва ўсіх альфабэтах на аснове лацінскага. Літара вядзе паходжаньне ад грэцкае літары альфа (Αα) і фінікійскай алеф. Часьцей за ўсё пазначае галосны гук [a] і ягоныя варыянты, але часам (напрыклад, у ангельскай мове) й іншыя гукі.

Літара часта ўваходзіць у склад дыграфаў (найстаражытны зь іх — ae, які выкарыстоўваўся ў лацінскай мове і пазьней пераўтвораны ў лігатуру æ), забясьпечваецца дыякрытычнымі знакамі альбо мадыфікуецца іншым чынам, напрыклад: ă, ą, ä, å, ā, à, á, â, ã і г. д.

Aa Aa Aa Aa
Назва па-беларуску: а.
Код НАТО: Alfa (/ˈalfa/, [альфа]).
Азбука Морзэ: ·− 

Шрыфт Брайля
  A ў сэмафорнай азбуцы
Сэмафорная
азбука
 A ў марскім кадаваньні
Сьцягі міжнароднага збору сігналаў
A ў амэрыканскай мове жэстаў
Амслэн
Вымаўленьне назвы літары ⟨a⟩ у эўрапейскіх мовах. Зьвярніце ўвагу, што /a/ і /aː/ могуць фанэтычна адрозьнівацца паміж [a], [ä], [æ] і [ä] у залежнасьці ад мовы. Беларусь адзначана на мапе, бо ў беларускае мовы ёсьць лацінскі альфабэт.

У беларускай мове літара ⟨a⟩ выкарыстоўваецца ў лацінскім альфабэце й вымаўляецца таксама, як і кірылічная літра ⟨а⟩.

Мадыфікацыі ⟨a⟩ у лацінскім альфабэце

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • Æ æ: лігатура ў лацінскім альфабэце;
  • З дыякрытычнымі сымбалямі: Å å Ǻ ǻ Ḁ ḁ ẚ Ă ă Ặ ặ Ắ ắ Ằ ằ Ẳ ẳ Ẵ ẵ Ȃ ȃ Â â Ậ ậ Ấ ấ Ầ ầ Ẫ ẫ Ẩ ẩ Ả ả Ǎ ǎ Ⱥ ⱥ Ȧ ȧ Ǡ ǡ Ạ ạ Ä ä Ǟ ǟ À à Ȁ ȁ Á á Ā ā Ā̀ ā̀ Ã ã Ą ą Ą́ ą́ Ą̃ ą̃ A̲ a̲ ᶏ;
  • У фанэтычным альфабэце.
  • ª
  • Å
  • @
  • У фізыцы — абазначэньне мэханічнае працы, вэктарнага патэнцыялу й масавага ліку. Малая «a» пазначае паскарэньне. Ува атамнай сыстэме адзінак  — Бораўскі радыюс.
  • У мэдыцыне — група крыві й вітамін.
  • У матэматыцы:  — мноства альгебраічнах лічбаў.
  1. ^ J. H. Alfabet // Лемантар для школаў і хатняга навучаньня. — Нью-Ёрк, ЗША: выд. Zaranka, 1964. — С. 53. — 97 с.
  2. ^ Наша Ніва (10 верасьня 2016) Як правільна пісаць беларускай лацінкай? (бел.) Праверана 14 кастрычніка 2023 г.
  3. ^ Ян Станкевіч Лемантар пераходны з лацініцы на кірыліцу. — Менск: Беларуская народная самапомач, 1942.