Паўладар — Вікіпэдыя Перайсьці да зьместу

Паўладар

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Паўладар
каз. Павлодар
Герб Паўладару Сьцяг Паўладару
Дата заснаваньня: 1720
Краіна: Казахстан
Вобласьць: Паўладарская
Акім: Nurschan Aschimbetow[d]
Плошча:
  • 400 000 000 квадратны мэтар
Вышыня: 123 м н. у. м.
Насельніцтва:
  • 367 254 чал. (2023)
Паштовы індэкс: 140000–140017
Геаграфічныя каардынаты: 52°18′56″ пн. ш. 76°57′23″ у. д. / 52.31556° пн. ш. 76.95639° у. д. / 52.31556; 76.95639Каардынаты: 52°18′56″ пн. ш. 76°57′23″ у. д. / 52.31556° пн. ш. 76.95639° у. д. / 52.31556; 76.95639
Паўладар на мапе Казахстану
Паўладар
Паўладар
Паўладар
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://pavlodar-city.kz/page/about_city1.php?langru

Паўладар (па-казаску: Павлодар) — горад у Казахстане, адміністрацыйны цэнтар Паўладарскай вобласьці. У горадзе знаходзяцца нафтаперапрацоўчы, хімічны, алюмінавы, электролізны, мэталюргічны, кардонна-рубэройдавы, машынабудаўнічы заводы.

У IX-XII стагодзьдзях недалёка ад месца існаваньня сучаснага Паўладару разьмяшчаўся горад Імакія, які ў некаторых крыніцах згадваецца як Кімакія (каз. Қимақия), зьніклы сярэднявечны азіяцкі горад кімакаў, то бок сталіца Кімаскага каганату.

Паўладар вядзе сваю гісторыю з 1720 году, калі ў шэрагу ваенных крэпасьцяў і фарпостаў Расеі на Іртышы зьявіўся фарпост Каракаўскі, названы так таму, што быў пабудаваны побач са складамі солі, якая здабывалася на Каракаўскім возеры. Разьмяшчаўся ён прыкладна ў раёне цяперашняй гарадзкой выратавальнай станцыі й завода «Кастрычнік». Паводле захаваных дакумэнтаў, фарпост меў форму квадрату 50 на 50 мэтраў, быў абнесены высокім бярвёным плытом, па кутах меў бастыёны з артылерыйскімі батарэямі.

Насельніцтва гораду складе 331 119 чалавек паводле дадзеных на пачатак 2012 году, аднак разам з некалькімі прадмесьцямі колькасьць насельніцтва ёсьць некалькі большым. Паводле нацыянальнага складу першае месца трымаюць расейцы, якія складаюць 45,7% насельніцтва. На другім месцы знаходзяцца казахі з паказчыкам 38,6% ад агульнай колькасьці наельніцтва гораду. Таксама значнымі нацыянальнымі меншасьцямі зьяўляюцца ўкраінцы (6,7%), немцы (2,7%), татары (2,3%).

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]