Зямны час
Выгляд
Зямны час, Terrestrial Time (ТТ) — сучасны астранамічны стандарт, распрацаваны Міжнародным астранамічным саюзам для вызначэньня часу астранамічных назіраньняў, зробленых з паверхні Зямлі. Зямны час зьяўляецца спадчыньнікам дынамічнага часу і эфэмэрыднага часу.
Зямны час адрозьніваецца ад шкалы часу, якая выкарыстоўваецца для паўсядзённага ўжываньня (UTC). Адзінка часу TT — сэкунды ў сыстэме СІ, заснаваныя на стандарце цэзіевых атамных гадзіньнікаў.
Кароткага агляду TT, дадзенага ніжэй, дастаткова для мілісэкундных дакладных вымярэньняў. Поўнае бягучае вызначэньне TT выкарыстоўвае тэорыю рэлятыўнасьці.
Агляд
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Там, дзе дастаткова мілісэкунднай дакладнасьці, TT можа быць атрыманы наступным спосабам:
- З дакладнасьцю мілісэкунды ці большай, TT ідзе паралельна атамнай шкале часу (Міжнародны атамны час, TAI) падтрыманы BIPM. TT апярэджвае TAI: TT = TAI + 32,184 сэкунды (зрушэньне ў 32,184 сэкунды зьяўляецца вынікам гісторыі.)