Вікіпэдыя Перайсьці да зьместу

Галоўная старонка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вітаем у Вікіпэдыі,
вольнай энцыкляпэдыі, якую можа рэдагаваць кожны.
Вуліца Інтэрнацыянальная
Вуліца Інтэрнацыянальная

Вуліца Інтэрнацыянальная, гістарычныя Зборавая і Валоцкая — вуліца ў цэнтральнай частцы Менску, якая зьвязвае Гарадзкі Вал з Лавамі праз Высокі Рынак і Валокі Полацкія. Існуе з XVI стагодзьдзя. Гістарычна складалася зь дзьвюх вуліцаў, першая зь якіх атрымала назву ад збудаванага на ёй кальвінскага збору, другая — ад мясцовасьці Валок Полацкіх. Цяперашняя афіцыйная назва ўжываецца з савецкіх часоў, калі вуліцу перайменавалі, відаць, у гонар камуністычнага інтэрнацыяналу.

Асноўны комплекс вуліцы склаўся на канец XIX — пачатак XX стагодзьдзяў. Усе будынкі шчыльна прылягаюць адзін да аднаго, арыентаваныя галоўнымі фасадамі на лінію забудовы, утвараючы ўраўнаважаную кампазыцыю. Дамінантай вуліцы Зборавай быў комплекс кляштару бэнэдыктынак з касьцёлам Сьвятога Войцеха ў стылі віленскага барока, вуліцы Валоцкай — комплекс кляштару дамініканаў з касьцёлам Сьвятога Тамаша Аквінскага ў стылі барока, помнікі архітэктуры XVII—XVIII стагодзьдзяў, часткова зруйнаваныя расейскімі і зьнішчаныя да падмуркаў савецкімі ўладамі. У наш час на вуліцы месьцяцца будынак Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, адноўлены гатэль «Эўропа», будынак кінатэатру «Перамога», дом-музэй Ваньковічаў і іншыя. Побач з вуліцаю знаходзяцца некалькі паркаў і сквэраў.
(артыкул цалкам…)

Азіяцкі банк разьвіцьця — міжурадавы банк, заснаваны ў сьнежні 1966 году на Філіпінах.

На 2022 год налічваў 68 урадаў-сябраў, зь іх 49 з Азіі і Акіяніі. Спаганяў камісійны збор за наўпроставую пазыку ў памеры прынамсі 1 % за год. Маёмасьць і сродкі, даход і дзейнасьць, у тым ліку аблігацыі, дывідэнды і парукі банку, не абкладаліся мытам і падаткамі. Тое самае тычылася заробкаў і ўзнагароджаньняў службоўцаў банку. У іншых краінах працавалі: 3 прадстаўніцтвы — паўночнаамэрыканскае, эўрапейскае і японскае; 3 сядзібы сувязі — сынгапурскае, ціхаакіянскае і ціхаакіянскае падрэгіянальнае; 26 краёвых сядзібаў.
(артыкул цалкам…)

Актуальныя падзеі


Памерлі: * Джуліюс Сунгмэн Чэнь (85 гадоў)

Гэты дзень у гісторыі

«Discovery» у Антарктыдзе
«Discovery» у Антарктыдзе

16 лютага:

  • 1904 — з двухгадовага лядовага палону вызвалілі дасьледчы карабель «Discovery» (на выяве)
  • 1918 — абвяшчэньне незалежнасьці Летувіскае рэспублікі
  • 1923 — брытанскі археоляг Говард Картэр адчыніў пахавальню фараона Тутанхамона
  • 1934 — завяршылася Грамадзянская вайна ў Аўстрыі
  • 1956 — савецкія ўлады арыштавалі і асудзілі да 7 гадоў зьняволеньня, паводле абвінавачваньня ў «беларускім нацыяналізьме», выкладніка Гарадзенскага пэдагагічнага інстытуту Браніслава Ржэўскага
  • 1999 — у Беларусі распачаўся першы з часу атрыманьня незалежнасьці перапіс насельніцтва
  • 2005 — набыў сілу Кіёцкі пратакол
  • Ці ведаеце вы...

    З новых артыкулаў (1—31 сьнежня)
    Гэта разьдзел Вікіпэдыі на беларускай мове клясычным правапісам. Існуе шмат іншых моўных разьдзелаў, зь якіх больш за 1 000 000 артыкулаў маюць:
    Вікіпэдыя працуе на магутнасьцях Фундацыі «Вікімэдыя», якая апэруе і некаторымі іншымі шматмоўнымі і вольнымі праектамі.