Блог — Вікіпэдыя Перайсьці да зьместу

Блог

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Блоґ (блог, па-ангельску: blog, ад web log — «сеткавы часапіс падзей») — вэбсайт, асноўны зьмест якога — гэта запісы, якія рэгулярна дадаюцца уладальнікам блоґу, артыкулы або іншыя формы зьвестак. Характэрнымі для блоґаў зьяўляюцца кароткія запісы часовага значэньня.

Агульная інфармацыя

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па аўтарскім складзе блоґі могуць быць асабістымі, групавымі (карпаратыўныя, клюбныя й г.д.) або грамадзкімі. Па зьмесьце — тэматычнымі або агульнымі.

Звычайным для блоґаў зьяўляецца мажлівасьць напісаньня камэнтараў (водгукаў) да ўсіх запісаў. Гэта мае важнае значэньне ва ўжываньні блоґаў у якасьці асяродку сеткавых зносінаў, якая мае шэраг яўных пераваг над электроннай поштай, чатамі або форумамі.

Вядзеньне блоґу робіцца магчымым пры наяўнасьці апраграмаваньня, якое дазваляе карыстальніку, ня ўмеламу ў вэб-распрацоўцы, дадаваць і зьмяняць запісы й рабіць іх дасяжнымі ў Сусьветным сеціве. Такое апраграмаваньне (якое звычайна завецца рухавічком блоґу (па-ангельску: blog engine), і якое адносіцца да сыстэмаў кіраваньня зьместам) можа быць разьмешчанае на асабістым сайце аўтара, або ў адной з сыстэм, якія прадстаўляюць месца спэцыяльна для блоґаў. Звычайна запісы распаўсюджваюцца праз RSS-канал.

У беларускай частцы сусьветнага сеціва бальшыня блогаў гуртуецца на сыстэме вядзеньня асабістых і калектыўных дзёньнікаў LiveJournal[Крыніца?]. Блоґ-сыстэма LiveJournal дазваляе весьці ня толькі асабістыя блоґі, але і групавыя — гэтак званыя суполкі (па-ангельску community). Суполка — гэта блоґ, куды карыстальнікі зьмяшчаюць допісы, аб’яднаныя нейкай адной тэматыкай.

  • Асабісты блоґ — запісы дасылаюцца аднім аўтарам.
  • «Прывідны» блоґ — блоґ, пра аўтара якога няма ніякіх зьвестак.
  • Супольны блоґ — аўтарамі зьяўляюцца некалькі асобаў.
  • Карпаратыўны блоґ — разнастайнасьць супольнага блоґу, аўтарамі якога зьяўляюцца працаўнікі адной кампаніі.

Звычайна асабістыя блоґі не зьяўляюцца тэматычнымі (нельга высьветліць адзіную тэматыку), але, як і ў супольных ці карпаратыўных, у асабістых блоґах можна адзначыць некалькі асноўных тэматык:

  • Палітыка — блоґі, прысьвечаныя палітыцы. У гэтых блоґах удзельнікі абмяркоўваюць розныя палітычныя падзеі, тэндэнцыі.
Супольны блоґ «Беларуская палітыка» — беларуская суполка ў Livejournal, дзе ўдзельнікі маюць права абмеркаваць розныя палітычныя справы Беларусі.
  • Музыка — блоґі, у якіх аўтары выказваюць свае думкі наконт розных музыкаў, музычных гуртоў і твораў. Гэткія блоґі могуць прытрымлівацца як проста музычнай тэматыкі, гэтак і канкрэтных стыляў.
  • Livejournal — адна з самых вядомых ў сьвеце сыстэмаў вядзеньня дзёньнікаў
  • Blogger — папулярная англамоўная служба
  • Medium — папулярная англамоўная служба
  • Беларускі блоґінг — беларуская сыстэма блоґаў

Існуе шмат розных рухавічкоў. Адным з найбольш папулярных зьяўляецца WordPress. Таксама ёсьць шмат іншых рухавічкоў, якія адказваюць усім сучасным запатрабаваньням: